У Верхнядзьвінску асудзілі падлеткаў, якія згвалтавалі інваліда
У Верхнядзьвінску асуджаныя два падлеткі, што збілі і згвалтавалі аднавяскоўца. Няшчасны – інвалід па псіхічнаму захворванню — трапіўся хлопцам на вочы, калі яны п’янымі гулялі на дыскатэцы у мясцовым Доме культуры. Падлеткі, аднаму з якіх было на момант здзяйснення злачынства 17 гадоў, а другому – 14, спачатку збілі інваліда, а потым адвялі далей ад люднага месца і па чарзе згвалтавалі. Пашкоджанні былі такімі сур’ёзнымі, што пацярпелага давялося на “хуткай” везці ў лякарню. Адзін з юных гвалтаўнікоў прысуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі, другі – да васьмі. Суд зрабілі закрытым.