У віцебскім Летнім амфітэатры сёння ўпершыню прагучыць опера
4 чэрвеня ў віцебскім Летнім амфітэатры ўпершыню прагучыць опера. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада выступіць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь. Ён наведвае Віцебск у рамках гастрольнага турнэ, прысвечанага 75-годдзю з дня заснавання. Артысты выканаюць оперу "Кармэн" Жоржа Бізэ ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Маргарыты Ізворскай-Елізар'евай.
Як паведамляе БелаПАН, тэатр пакажа поўнамаштабную версію спектакля з дэкарацыямі і спецэфектамі, у пастаноўцы будуць задзейнічаныя больш за 200 артыстаў. Квіткі будуць каштаваць ад 3 да 12 тысяч рублёў.