У Віцебску пачаўся суд над бандай Рынаса
Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі ўжытыя ў Віцебскім абласным судзе. Там пачаліся слуханні па справе так званай банды Рынаса.
Па справе праходзяць амаль трыццаць удзельнікаў злачыннай арганізацыі, пераважна былыя спартоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў і дзяржаўных установаў. 10 гадоў групоўка здзяйсняла цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. На яе рахунку - разбой, рабункі, вымагальніцтвы, выкраданні людзей.
Будынак суда падчас судовых паседжанняў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі, на ўваходзе ўсталяваныя металадэтэктары. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, з Мінску была дастаўленая адмысловая клетка, у якой падчас судовых паседжанняў знаходзяцца ўдзельнікі банды. Некаторыя сведкі па справе ў мэтах бяспекі схаваныя пад іншымі прозвішчамі.