У Віцебску пачаўся суд над праваабаронцам Леанідам Свецікам
У Віцебскім абласным судзе 10 чэрвеня слухаецца крымінальная справа па абвінавачванні Леаніда Свеціка. Праваабаронцу вінавацяць у распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", разгляд крымінальнай справы пачаўся ў 10 гадзін раніцы з нечаканага інцыдэнту. Невядомы малады чалавек разгарнуў плакат з надпісам “КДБ — фашысты” і патлумачыў, што такім чынам выказвае свой пратэст супраць сфальсіфікаванай супрацоўнікамі мясцовага КДБ крымінальнай справы. Пасля гэтага ён пакінуў судовую залу.
Агулам сведкамі па справе праходзяць каля трыццаці чалавек. Амаль усе яны — журналісты недзяржаўных СМІ Віцебску і рэгіёна.
Паколькі некаторыя з пацярпелых, а менавіта Барыс Хамайда і Ян Таўпыга, звесткі пра сябе паведамілі па-беларуску, суддзя прапанавала паслугі перакладчыка. Нягледзчы на тое, што ўдзельнікі судовага працэсу адмовіліся ад перакладу на беларускую мову, суддзя Ўрбановіч абвясціла перапынак.
Глядзі таксама:
У Віцебску пачнецца судовы працэс над праваабаронцам Леанідам Свецікам