У Віцебску перакулілася буравая ўстаноўка, патануў кіроўца (фота, відэа)

У Віцебску ў Заходняй Дзвіне ўдзень 15 ліпеня перакулілася буравая ўстаноўка на шасі Зіл-131. Яна рабіла свідравіны на беразе ракі каля будоўлі новага аўтамабільнага моста. Як інфармуе прэс-служба МНС, раптоўна аўтамабіль з'ехаў у ваду і перакуліўся на бок кіроўцы. Мужчына быў заблакаваны і загінуў. Вядома, што яму было 45 гадоў, ён — жыхар Салігорска.

Ратавальнікі прыўзнялі буравую ўстаноўку над вадой і дасталі цела загінулага. Далейшыя работы выканаюць работнікі "Мостабуда".

Фота: МНС