У Віцебску ветэранам вайны падораць зніжку на DVD-плэеры
Зніжкі ці падарункі прапанавалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны шэраг гандлёвых прадпрыемстваў ды прадпрыемстваў бытавых паслуг Віцебшчыны да 65-й гадавіны Перамогі. Праўда, каб атрымаць у падарунак шарыкавую асадку ды насоўку, трэба набыць вырабы Навагрудскай швейнай фабрыкі. А ў фірмовых крамах віцебскай фабрыкі “КІМ” ветэрану падораць пару шкарпэтак у выпадку, калі ён тых жа шкарпэтак купіць не менш як на 25 тысяч рублёў. Калі ж ветэран захоча набыць тэлевізар, лядоўню, мэблю, дыван айчыннай вытворчасці, то ў некаторых гандлёвых прадпрыемствах зможа зрабіць гэта са зніжкай аж у 50%! Праўда, не на ўвесь кошт тавару, а толькі на гандлёвую надбаўку. Парадавала старых і прадпрыемства “Віцязь” — для ветэранаў у перадсвяточны перыяд крыху патаннелі… тры мадэлі DVD-плэераў.
Бясплатна ветэранаў будуць абслугоўваць толькі цырульні, напрыклад, Полацкага дома быту ды віцебскага прадпрыемства “Мір паслуг плюс”. Да таго ж, бясплатна ветэранам можна будзе зрабіць фота на дакументы і… пакатацца на тралейбусе. Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне мае намер зладзіць некалькі тралейбусных экскурсій па Віцебску. Але не для ўсіх ветэранаў, а для тых, каго ўключаць ў спісы савет ветэранаў ды сацыяльныя ўстановы.