У Віцебску выкрылі нелегальную "яечную імперыю"

У Віцебску раскрытая злачынная арганізацыя, якая займалася нелегальным гандлем курынымі яйкамі. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласці.
"Яечная імперыя" складалася з дзвюх самастойных арганізаваных злачынных груп. Курыныя яйкі аптовымі партыямі ашуканцы набывалі на прадпрыемствах аб’яднання "Белптушкапрам", а таксама ў камерцыйных структурах Расіі і Беларусі.

Тавар злачынцы самастойна маркіравалі, а затым прадавалі на вуліцах абласнога цэнтра. Прыбытак, атрыманы злачыннай арганізацыяй за тры гады дзейнасці, склаў амаль 830 мільёнаў рублёў.

На дадзены момант крымінальная справа ў адносінах да сямі затрыманых злачынцаў накіравана ў суд.

Ім прад'яўлена абвінавачанне ў ажыццяўленні пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку тром з іх — у стварэнні і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, а кіраўніку інкрымінуецца яшчэ і адмыванне матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным чынам.

БЕЛТА