У Віцебску забаранілі пікеты салідарнасці з Партыяй камуністаў
Пікеты пад лозунгам “Рукі прэч ад палітычных партый!” забаранілі віцебскія ўлады. Заяўку на іх правядзенне з 15 лютага да 1 сакавіка падаваў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.
Чыноўнікі спасылаюцца на адсутнасць дакументаў ад арганізацый, якія гарантуюць забеспячэнне грамадскага парадку, бяспекі, прыборку тэрыторыі і г. д. Фронтаўцы кажуць, што з дапамогай пікетаў збіраліся выказаць салідарнасць з Партыяй камуністаў Беларускай, якая была пад пагрозай ліквідацыі, інфармуе БелаПАН.
Аднак пакуль улады вырашалі дазволіць ці не вулічныя акцыі, Мінюст адклікаў з Вярхоўнага суда пазоў аб ліквідацыі ПКБ.