У Віцебску знайшлі мёртвае немаўля

Цела нованароджанай дзяўчынкі знайшла днямі на сметніку віцебскай лякарні хуткай дапамогі супрацоўніца гэтай лякарні. Немаўля было загорнута ў пакрывала і пакладзена ў каробку, а каробка запакаваная ў некалькі пакетаў. Пракуратура Кастрычніцкага раёна распачала праверку па гэтым факце. Пашкоджанняў на целе дзіцяці няма, але праваахоўныя органы не выключаюць, што немаўля было забітае.