У выканкамаў ёсць норма подпісаў за вылучэнне Лукашэнкі?
Наваполацкі гарвыканкам давёў кіраўніцтвам прадпрыемстваў і ўстановаў квоты па абавязковым зборы подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкія выбары. Кіраўнікам далі жорсткія ўказанні забяспечыць выкананне адпаведных планаў. Таксама гарвыканкамам даюцца рэкамендацыі, якім менавіта чынам трэба патрабаваць ад работнікаў згоды на падпісанне і як дзейнічаць пры адмове падпісвацца, адзначае сайт "Вясна". Тым, хто адмаўляецца падпісваць, зборшчыкі подпісаў мусяць казаць, што подпіс не абавязвае чалавека галасаваць менавіта за Аляксандра Лукашэнку, а толькі дае кіраўніку дзяржавы магчымасць балатавацца на новы тэрмін.