У вёсцы Люсіна на Ганцаўшчыне другі месяц не рамантуюць вадаправод
Больш за месяц некалькі сем'яў з вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна вымушаныя хадзіць па ваду да калодзежа на другі канец вуліцы. Хаця вадаправод у аграгарадку ёсць.
Як гаворыць жыхарка вёскі Ганна Літвіновіч, у яе чацвёра дзяцей, адно з іх немаўля і сям'і прыходзіцца вельмі складана.
Няма вады і ў лазні, і ў пажарнай частцы. Старшыня мясцовага калгаса Аляксандр Амельяновіч паведаміў, што ў вадаправоднай вежы размарозіўся лічыльнік. Гэта здарылася ўпершыню за 30 гадоў. На месцы лічыльнік набыць нельга, таму яго будуць шукаць.