У вёсцы Мсціж Барысаўскага раёна ўсталяваны помнік ахвярам Халакоста

У вёсцы Мсціж Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ўрачыста адкрыўся помнік ахвярам Халакоста. Манумент усталяваны на месцы, дзе ад куль карнікаў у гады Другой сусветнай вайны загінула 102 яўрэі, якія пражывалі ў Мсціжы На магіле ахвяр генацыду быў прачытаны "Кадзіш", а пасля, пад смутныя габрэйскія мелодыі, якія на скрыпках выконвалі вучаніцы барысаўскай музычнай школы, прайшло ўскладанне вянкоў, кветак і каменьчыкаў, якімі габрэі традыцыйна ўшаноўваюць памяць памерлых.

На цырымоніі адкрыцца помніка прысутнічала больш за 200 чалавек. Сярод іх былі Майкл і Дайана Лазарусы з Англіі - заснавальнікі Фонду па ўвекавечванні памяці ахвяр Халакоста.

"Гэта ўжо 13-ы помнік, усталяваны на беларускай зямлі на сродкі Фонду, - сказаў у сваім выступе Майкл Лазарус. - У далейшым мы плануем ушанаваць памяць пра ўсіх яўрэяў, якія загінулі ў Беларусі ў гады Халакоста".

Праца па зборы матэрыялаў, стварэнні і ўсталёўцы помніка пачаліся ў 2005 годзе, калі ў барысаўскую яўрэйскую суполку звярнулася адна з трох ацалелых падчас Халакоста жыхарак вёскі Мсціж Геня Дон. Зараз яна жыве ў Ізраілі.

"Агентство Еврейских Новостей"