У Жлобіне затрымалі траіх маладзёнаў, якія амаль год рабавалі крамы

Траіх маладзёнаў затрымалі міліцыянты ў Жлобіне. З канца мінулага года яны абрабавалі не менш за 15 крамаў, кіёскаў і павільёнаў. Скрадзеныя грошы хлопцы трацілі ў рэстаранах і казіно. Як паведамляе БелаПАН, на след кіраўніка групы ўдалося выйсці пасля чарговага рабунку, калі ён забраў з незакрытага касавага апарата ў адной з крамаў 900 тысяч рублёў і прыхапіў банку з кавай. Каву ён пасля выкінуў, але на ёй засталіся адбіткі пальцаў, якія і дапамаглі вылічыць асобу злодзея.