У Жодзіне падлеткі дапамагалі міліцыі рабіць кантрольныя закупкі

Акцыя "Кантрольная закупка" прайшла ў Жодзіне. Яе праводзілі сумесна супрацоўнікі міліцыі і актывісты БРСМ.
Каб выявіць правапарушэнні ў сферы гандлю спіртнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі, міліцыянты выкарыстоўвалі падлеткаў. Разам з правяраючымі яны хадзілі па кіёсках, крамах і "закуплялі" піва і цыгарэты. Практычна ва ўсіх выпадках непаўналетнім іх прадалі, нават пасля праверкі дакументаў, паведамляе "Народная газета".