У Жыткавіцкім раёне маланка забіла больш за 40 цялятаў
У Жыткавіцкім раёне ад удару маланкі загінулі больш за 40 цялятаў. Здарэнне адбылося ўчора. Як паведамілі ратавальнікі, маланка трапіла ў цялятнік, размешчаны ў вёсцы Кольна.
Ад навальнічнага разраду пабудова амаль цалкам згарэла. У выніку больш за 40 цялятаў загінулі, яшчэ каля 200 жывёл удалося выратаваць, інфармуе БелаПАН.
Ад навальнічнага разраду пабудова амаль цалкам згарэла. У выніку больш за 40 цялятаў загінулі, яшчэ каля 200 жывёл удалося выратаваць, інфармуе БелаПАН.