У ЗША беларус асуджаны да 16 гадоў турмы, па выхадзе на волю яго дэпартуюць
Да 16 гадоў турмы асуджаны ў ЗША за забойства жонкі 27-гадовы беларус Дзмітрый Сімановіч. Пасля выхаду на волю яго дэпартуюць.
Нагадаем, у чэрвені 2007 года сварка Дзмітрыя і Іны Сімановіча, якія жылі ў Эшвіле (ЗША, Паўночная Караліна) закончылася трагедыяй. Праз месяц Сімановіч самастойна з'явіўся ў паліцыю і ва ўсім прызнаўся.
Як паведамляе БелаПАН, сваю жонку беларус задушыў. Яна была на трэцім месяцы цяжарнасці. Падчас следства забойства было перакваліфікаванае ў ненаўмыснае, інакш Сімановічу пагражала б смяротнае пакаранне альбо пажыццёвае зняволенне.