Удзел у выбарах ужо прынялі больш паўмільёна чалавек

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Па словах Лазавіка, датэрміновае галасаванне ідзе досыць дынамічна. Сітуацыя другога дня абсалютна спакойная, ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства не фіксуецца, дадаў сакратар Цэнтравыбаркама.

Асабліва актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні людзі старэйшага пакалення і студэнцтва. Лазавік выказаў здагадку, што моладзь, верагодна, імкнецца прагаласаваць загадзя, каб выхадныя дні выкарыстаць па сваім меркаванні, а не для ўдзелу ў выбарах.