Украіна і Расія не будуць прывязваць кошт на газ да еўрапейскага

Дзяржкампаніі "Нафтагаз Украіны" і "Газпрам" 11 лістапада правядуць новы раўнд перамоў па коштах на газ на бліжэйшыя гады. Калі раней бакі заяўлялі аб тым, што пяройдуць у сваіх кантрактах на адмысловую формулу кошту, прывязаную да еўрапейскіх коштаў, то цяпер ад яе вырашана адмовіцца, паведамляе газета "Камерсант-Украіна".

Замест гэтага "Газпрам" і "Нафтагаз Украіны" пагадзіліся не змяняць прынцып коштаўтварэння. Такім чынам, кошт газу для Ўкраіны будзе па-ранейшаму залежыць ад двух фактараў: кошты, па якой "Газпрам" купляе паліва ў Сярэдняй Азіі, і кошты яго транзіту па тэрыторыі Расіі.

Сёлета Ўкраіна купляе расійскі газ па 179,5 долараў за тысячу кубаметраў. Пры гэтым пастаўкі ажыццяўляюцца ў асноўным за кошт паліва, набытага расійскай кампаніяй у Сярэдняй Азіі.