Украінцы затрымалі каўчэг з мошчамі св. Уладзіміра, які везлі ў Беларусь
Украінскія памежнікі затрымалі каўчэг з мошчамі св. Уладзіміра, які везлі з Кіева ў Беларусь. Пакуль дакладна невядома, якія парушэнні былі імі выяўленыя. Паводле інфармацыі Першага беларускага тэлеканала, з-за гэтых праблемаў
каўчэг будзе дастаўлены са спазненнем і не самалётам, як планавалася, а
аўтатранспартам.
Нагадаем, каўчэг з мошчамі святога Уладзіміра будзе дастаўлены ў Свята-Нікольскі храм у пасёлку Прывольнае Мінскага раёна. Ён будзе выстаўлены для пакланення да 2 верасня.
Нагадаем, каўчэг з мошчамі святога Уладзіміра будзе дастаўлены ў Свята-Нікольскі храм у пасёлку Прывольнае Мінскага раёна. Ён будзе выстаўлены для пакланення да 2 верасня.