Уладальнікам лічыльнікаў вярнулі 20-адсоткавую зніжку пры аплаце за ваду
Урад Беларусі вярнуў 20-адсоткавую зніжку пры аплаце за ваду для грамадзян, якія ўстанавілі лічыльнікі за свае сродкі.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада. Такія льготы былі прадугледжаны ў пастанове Савета міністраў, якая ў канцы мінулага года страціла сілу. Цяпер жа пастановай урада ад 20 лютага 2008 года такая льгота вернутая.
Згодна з дакументам, плата за ваду і каналізацыю з жыльцоў, якія ўстанавілі лічыльнікі расходу вады за свае грошы збіраецца з 20-адсоткавай зніжкай з тарыфаў на гэтыя паслугі. Гэтая льгота дзейнічае ў першыя два гады пасля ўстаноўкі прыбораў уліку.
БелаПАН