Уладзімір Беражкоў: Лепшага календара нашая зборная не заслужыла
Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе дастаўся някепскі каляндар адборачных гульняў чэмпіянату свету 2010 года. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў галоўны рэдактар газеты “Прессбол” Уладзімір Беражкоў. Нагадаем, учора ў сталіцы Харватыі быў узгоднены каляндар матчаў у 6-й адборачнай групе. Зборная Бернда Штанге распачынае і заканчвае гульні на выездзе, адпаведна з украінцамі і англічанамі.
Вось што гаворыць Уладзімір Беражкоў: “Мы лепшага календара не заслужылі, бо занялі адпаведнае месца і маем адпаведны рэйтынг. А дамаўляецца, як правіла, тройка найлепшых, яны “дзеляць шкуру мядзведзя”. Нам жа дастаецца рэшта…”
Тым не менш, Беражкоў лічыць, што беларуская дэлегацыя на чале з Берндам Штанге і Міхаілам Вергяенкам у Заграбе “папрацавала нармальна”.
Старт з матча з украінцамі – някепскі варыянт, але было б лепш, каб матчы з лідэрамі групы, харватамі і англічанамі, адбыліся ў іншы час, мяркуе галоўны рэдактар “Прессбола”:
“Канешне, шкада, што не трапляем у “вокны”, калі ў нацыянальных чэмпіянатах “грандаў” перапынкі. У гэтыя моманты, у чэрвені, ліпені, добра было б згуляць з камандамі калібра Харватыі, Англіі”.
Каляндар гульняў можна паглядзець тут.