Уладзімір Гольмак стаў новым галоўным трэнерам ФК "Дынама" (Мінск)

Новым галоўным трэнерам мінскага футбольнага клуба "Дынама" стаў Уладзімір Гольмак. Раней ён працаваў у якасці аднаго з памочнікаў Сяргея Гурэнкі, які нядаўна пайшоў у адстаўку. Кантракт разлічаны на паўтара года, інфармуе "Прессбол". Пры гэтым кіраўніцтва клуба даверыла Гольмаку самастойна сфармаваць новы трэнерскі штаб.