Уладзімір Кацора і гомельскія актывісты спыняюць галадоўку

Сямёра актывістаў Гомельшчыны спыняюць галадоўку пратэсту. Такое рашэнне яны прынялі сёння ў сувязі з тым, што Цэнтральны суд Гомеля прызначыў разгляд касацыйнай скаргі на 22 ліпеня.

25 чэрвеня чацвёра ўдзельнікаў акцыі, прысвечанай 10-й гадавіне знікнення генерала Юрыя Захаранкі, былі аштрафаваныя на буйныя сумы, яшчэ адзін актывіст, Уладзімір Кацора, атрымаў трое сутак арышту.

У СІЗА ён аб’явіў сухую галадоўку. Яго падтрымалі і іншыя апазіцыйныя дзеячы. Галадоўшчыкі патрабавалі перагляду судовага рашэння.