Упершыню на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру не было лаўрэата

У Осла ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Сёлета яна была прысуджаная кітайскаму дысідэнту Лю Сяабо, які на радзіме асуджаны да 11 гадоў турэмнага зняволення. Упершыню ў гісторыі цырымонія прайшла без удзелу лаўрэата, адзначае Газета.ru. Таксама не змагла прыехаць у Осла і жонка дысідэнта, якая знаходзіцца ў Кітаі пад хатнім арыштам. Таму ў зале для ўзнагароджванняў стаялі два вольныя крэслы.