Урад Японіі возьме на сябе ўсе выдаткі па расчыстцы пацярпелых раёнаў
Рашэнне пра гэта прыняў сёння Кабінет міністраў краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.
Шкода Японіі ў выніку стыхійнага бедства, па папярэдніх адзнаках урада, складае 185-308 мільярдаў долараў. Пры гэтым пакуль немагчыма ацаніць эканамічныя страты, якія краіна панесла ў выніку адключэнняў электраэнергіі, а таксама аварыі на АЭС "Фукусіма-1".
Таксама японскі ўрад разглядае магчымасць нацыяналізацыі кампаніі "Токіо электрык пауэр" - аператара аварыйнай АЭС "Фукусіма-1". Нагодай для такога рашэння можа стаць тое, што кампанія апынецца не ў стане самастойна выплаціць кампенсаванні па шкодзе, якая была прычынена ў выніку сур'ёзнай аварыі на АЭС.
Тым часам прэм'ер-міністр Японіі Наото Кан лічыць, што на "Фукусіме-1" захоўваецца "непрадказальная сітуацыя" і гэта патрабуе ад урада максімальнай напругі сіл. Ён заявіў пра гэта сёння ў бюджэтнай камісіі верхняй палаты парламента. Працы на АЭС у 240 км да поўначы ад Токіо буксуюць з-за вельмі высокага ўзроўня радыяцыі ў вадзе, якая назапасілася ў дызельнай залі другога энергаблока. Узровень апраменьвання ў гадзіну там у чатыры разу перавышае лімітавую гадавую норму, адмыслова ўсталяваную для ўдзельнікаў цяперашніх аварыйных прац на атамнай станцыі, паведамляе БЕЛТА.