Ушанаванне гульцоў і трэнераў футбольнага сезону-2008 адбудзецца 24 снежня

Ушанаванне гульцоў і трэнераў па выніках футбольнага чэмпіянату Беларусі-2008 адбудзецца 24 снежня. Ладзіць яго Беларуская федэрацыя футболу. Па традыцыі імпрэза пройдзе ўвечары ў сталічным футбольным манежы. А раніцай у Доме футболу адбудзецца апошняе сёлета паседжанне выканаўчага камітэта БФФ, на якім будуць зацверджаныя спісы лаўрэатаў сезону.

"Прессбол"