Ута Цапф: Улады Беларусі дагэтуль не выканалі 12 умоваў ЕС па дэмакратызацыі

Дванаццаць умоў Еўрасаюза па дэмакратызацыі Беларусі дагэтуль не выкананы. Аб гэтым заявіла кіраўнік рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Ута Цапф, выступаючы 11 сакавіка ў Мінску на закрыцці семінара "Паляпшэнне клімату для прыцягнення замежных інвестыцый".
"Мы павінны памятаць, што гэта працяглы працэс. Але мы павінны разам працаваць, каб яны былі рэалізаваны", — сказала Ута Цапф. Пры гэтым яна падкрэсліла, што абодва бакі павінны праяўляць імкненне да дыялогу.

Нагадаем, сярод 12 умоў ЕС — правядзенне свабодных выбараў, забеспячэнне свабоды дзейнасці прафсаюзаў, свабоды слова, сходаў.

БелаПАН