Узброеныя людзі ў масках абрабавалі залу гульнявых аўтаматаў у Барысаве

Міліцыя шукае траіх зламыснікаў, якія абрабавалі залу гульнявых аўтаматаў у Барысаве, паведамляе БЕЛТА. Невядомыя напалі на яе зранку 3 верасня ў 5.20. Трое чалавек (двое ў масках), пагражаючы прадметамі, падобнымі да пісталетаў, выкралі з касы каля 7 млн рублёў і ўцяклі. Кнопку экстранага выкліку міліцыі работнікі націснулі ўжо пасля сыходу зламыснікаў, таму адшукаць іх па гарачых слядах было цяжка, хаця на след быў пастаўлены службовы сабака.

Міліцыя вядзе пошукі рабаўнікоў. У пяці раёнах Мінскай вобласці ўведзены план "Сірэна".