Вандалы раскапалі Курапацкія могілкі і раскідалі парэшткі забітых
У мемарыяльным комплексе Курапаты невядомыя злачынца раскапалі дзве магілы. Яны выцягнулі з магілы парэшткі людзей — косткі, чарапы, вопратку, абутак – і пакінулі іх раскіданымі на жвіры, перадае "Радыё Свабода".
Першым гэта заўважыў актывіст КХП БНФ Уладзімер Юхо. Злачынцы пакінулі сляды, відаць, што яны спяшаліся.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч выказаў меркаванне, што гэта былі так званыя “чорныя капальнікі”, якія спадзяваліся знайсці нейкія каштоўныя рэчы.
На месца злачынства таксама прыехалі кіраўнік РУУС Мінскага раёна Віктар Маісееў і яго намеснік Міхаіл Грыб.