Васіля Бульбянкова прызначылі галоўным даішнікам краіны

Начальнікам Упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў прызначаны Васіль Бульбянкоў, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
З 11 лістапада 2008 года ён часова выконваў абавязкі начальніка пасля таго, як у адстаўку быў адпраўлены Аляксандр Мендзелеў.

З 2004 па 2008 гады Бульбянкоў узначальваў мінскую ДАІ. Потым быў звольнены, але ўжо праз 1,5 месяца пасля адстаўкі прызначаны намеснікам начальніка УДАІ МУС.