Вернікі "Новага жыцця" зноў не пусцілі ў царкву выратавальнікаў
Вернікі пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" ў чарговы раз адмовіліся пускаць у свой будынак супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Як паведамляе БелаПАН, пажарныя інспектары казалі, што правераць будынак царквы для прадухілення ў ім надзвычайных сітуацый. Яны мяркуюць, што ў царкве знойдуць шмат парушэнняў пажарнай бяспекі, бо будынак не праектаваўся для грамадскага выкарыстання і не адпавядае дзейсным супрацьпажарным нормам. Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка выказаў жаданне супрацоўнічаць з выратавальнікамі. Аднак нагадаў, што на працягу 3 гадоў вернікі не пускаюць у свой храм чыноўнікаў на знак пратэсту супраць незаконных рашэнняў судоў. Таму пастар прапанаваў адкласці візіт выратавальнікаў на пазнейшы час.
Як кажа юрыст царквы Сяргей Луканін, пры рамонце будынка вернікі кансультаваліся са спецыялістамі ў галіне пажарнай бяспекі. Храм аформлены бяспечнымі матэрыяламі, у будынку ёсць неабходная колькасць вогнетушыцеляў. З залы, дзе збіраюцца вернікі, вядуць пяць выхадаў, адкрытых падчас набажэнстваў.