Віцебскіх хуліганаў, якія збівалі іншаземцаў, адпусцілі на волю
Віцебскі абласны суд не знайшоў у дзеяннях двух маладых мужчын прыкметаў злачынства, учыненага з прычыны міжнацыянальнай варожасці. Мужчыны некалькі разоў збівалі іншаземцаў, але іх дзеянні палічылі звычайным хуліганствам. Хлопцам выставілі абвінавачванне ў трох эпізодах нападаў на іншаземцаў. Падчас іх пацярпелі пяць чалавек – грамадзяне Пакістана і Шры-Ланкі. Хуліганы не выкрыквалі ніякіх нацыяналістычных лозунгаў: яны проста падыходзілі да цёмнаскурых хлопцаў, білі іх і збягалі.
Міліцыянтам хуліганы патлумачылі, што нападалі на іншаземцаў проста так, без прычыны. Тое, што ахвярамі хуліганаў станавіліся выключна людзі экзатычнай знешнасці, падалося следству і суду недастатковай падставай, каб прыцягнуць хуліганаў да адказнасці за распальванне нацыянальнай варожасці. Абодва атрымалі нязначныя тэрміны пакарання. Паколькі да суда ім давялося сядзець у следчым ізалятары, то пасля працэсу абодвух адпусцілі на волю.