Віцебскія выкладчыкі аўташкол парушаюць Правілы дарожнага руху

Шакуючыя высновы зрабілі віцебскія ДАІшнікі, калі прааналізавалі звесткі праверак у межах акцыі “Вучэбны аўтамабіль”. Акцыя праводзілася ў лютым. За 10 дзён, што ішлі праверкі, было зафіксавана больш за 30 парушэнняў правілаў дарожнага руху... выкладчыкамі аўташкол на вучэбных аўтамабілях!

Дарэчы, у некаторых аўташколах, як высветлілася цягам акцыі, не зважаюць на тое, што вучні прагульваюць заняткі.