Віцебскія выратавальнікі ладзяць вучэнні на інтэрнатах і дамах састарэлых
У Віцебскай вобласці 3 лютага пачаліся рэгіянальныя вучэнні на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Іх ладзіць абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Супрацоўнікі падраздзяленняў адпрацуюць 15 аб'ектаў, размешчаных у розных населеных пунктах вобласці. Гэта пераважна дамы-інтэрнаты і дамы для састарэлых людзей.
У рамках вучэнняў выратавальнікі правераць веды персаналу па мерах у выпадку загарання або ўзнікнення іншай пазаштатнай сітуацыі, функцыянаванне сістэм бяспекі і наяўнасць сродкаў для гашэння пажару. Таксама будуць наладжаныя трэніравальныя эвакуацыі, у якіх прымуць удзел насельнікі ўстановаў і персанал.
БЕЛТА