Вільня не будзе абмяркоўваць прапанову Мінску пра сумеснае будаўніцтва АЭС

Пра гэта 21 кастрычніка заявіў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс. Так ён пракаментаваў прапанову беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, зробленую прэзідэнту Далі Грыбаўскайтэ.
Па словах Кубілюса, якія перадае партал DELFI, такія прапановы паступалі і раней. Афіцыйная Вільня неаднаразова казала Мінску, што не гатовая абмяркоўваць падобныя прапановы.

Нагадаем, што 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Літва і Беларусь маглі б разам пабудаваць атамную электрастанцыю.