Волчак: Калі Аўтуховіч памрэ – адказваць будзе пракуратура

Сустаршыні аргкамітэту арганізацыі “Абаронцы Айчыны” Аляксандр Камароўскі і Алег Волчак паўторна запатрабавалі ад Генпракурора Рыгора Васілевіча змяніць меру стрымання ваўкавыскім прадпрымальнікам.

Адпаведны зварот праваабаронцы перадалі ў генпракуратуру 29 чэрвеня.

“Калі ён памрэ, адказваць за гэта будзе пракуратура. Менавіта яна ажыццяўляе нагляд за заканадаўствам”
, — кажа Алег Волчак.

Волчак настойвае на стварэнні незалежнай міжнароднай камісіі, якая правядзе экспертызу справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. З такой ініцыятывай выступіла Парламенцкая асамблея Савета Еўропы 23 чэрвеня.

Следства па справе пра наўмысныя падпалы фактычна ўсе гэтыя пяць месяцаў не вялося, а не галосна вялася справа па гранатамёце. На 75 дзень галадоўкі Мікалай Аўтуховіч мае сур’ёзныя праблемы, асабліва з зубамі.

Нягледзячы на катастрафічны стан здароўя, прадпрымальнік катэгарычна адмаўляецца спыняць галадоўку.