Вольга Гаварцова выйшла ў фінал парнага тэніснага турніру ў ЗША
Гучнага поспеху на тэнісным турніры ў амерыканскім Чарльстане дабіліся беларуска Вольга Гаварцова і румынка Эдзіна Галавіц. Спартсменкі выйшлі ў фінал спаборніцтваў дуэтаў, абыграўшы 19 красавіка лідэраў жаночага парнага тэнісу Кару Блэк з Зімбабве і Лізель Хубер з ЗША — 6:4, 4:6, 10:7 (тай-брэйк). Для абедзвюх тэнісістак гэта першы выхад у фінал турніраў ВТА ў парным разрадзе, паведамляе БелаПАН.
У яшчэ адным паўфінальным паядынку беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Алена Весніна прайгралі славенцы Катарыне Срэбатнік і японцы Аі Сугіяме.
У яшчэ адным паўфінальным паядынку беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Алена Весніна прайгралі славенцы Катарыне Срэбатнік і японцы Аі Сугіяме.