Вольга Казуліна: Маці хаваць не будзем, пакуль бацьку не адпусцяць з калоніі
Галадоўку абвесціў у калоніі “Віцьба-3” палітвязень Аляксандр Казулін. Ён пратэстуе супраць таго, што дагэтуль не вырашанае пытанне з дазволам яму выехаць на пахаванне жонкі Ірыны. Нагадаем, яна памерла ўчора ў Мінску. Начальнік калоніі спасылаецца на тое, што мусіць атрымаць дазвол з Дэпартаменту выкананняў пакаранняў.
Вось што распавяла Еўрарадыё дачка Аляксандра Казуліна Вольга, якая размаўляла з бацькам па тэлефоне:
“Ён сказаў, што з сённяшняга дня аб’явіў галадоўку. Калі праз два дні яго не адпусцяць, ён з 26 лютага абвяшчае сухую галадоўку. А гэта значыць, што на сухой галадоўцы чалавек можа пражыць максімум 6-7дзён. І калі яго не адпускаюць, праз 6-7 дзён будуць хаваць і яго і маю маці адначасова… Яго заява вельмі жорсткая.
Акрамя таго, ён сказаў, што адмаўляецца ад усіх абавязкаў, якія ляжаць на ім у калоніі, не збіраецца нікуды хадзіць і нічога рабіць. І заклікае да таго, каб Еўрасаюз і Злучаныя Штаты Амерыкі наклалі найстражэйшыя і хуткія санкцыі супраць асабіста Лукашэнкі і буйных прадпрыемстваў Беларусі”.
Сёння з'явілася інфармацыя, што пахаванне Ірыны Казулінай адбудзецца ў аўторак. Аднак Вольга кажа, што пахаванне адбудзецца толькі тады, калі з калоніі выпусцяць бацьку.