Вугальную цеплаэлектрастанцыю замест Брэста пабудуюць у Зэльве
Вугальная ЦЭЦ, пра якую актыўна гаварылі ў Брэсце яшчэ год-два таму, хутчэй за ўсё будзе пабудаваная ў Зэльве. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік аддзела энергетыкі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Караба: Караба: На 99 адсоткаў – не будуць будаваць. Прынятае рашэнне будаваць вугальную станцыю ў Гродзенскай вобласці, у сувязі з гэтым ставіцца крыж на Брэсцкай. Вядуцца перамовы, што ў нас будзе пабудаваная ЦЭЦ не на вуглі, а на газу, і будаваць яе будуць італьянцы. Адабрэнне прэзідэнта дадзенае, цяпер вядуцца перамовы з Расіяй.
Па словах спадара Карабы, напрыканцы студзеня італьянцы маюць прадаставіць праектную дакументацыю. Яны будуць будаваць у Брэсцкай вобласці дзве электрастанцыі – у Брэсце і ў Белаазёрску: каля старой станцыі ў Белаазёрску з'явіцца новы блок.
На пытанне, ці не перакрывае патрэбу ў электраэнергіі атамная станцыя, якую маюць пабудаваць у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, спадар Караба адказаў:
Караба: У нас краіна занадта захапілася газам. Гэта вельмі небяспечна, і калі ў нас з’явяцца нейкія рознагалоссі з Расіяй (а ўжо былі спробы закрыць трубу), тады… Бо ж Расія – яны ні з кім не лічацца. Няхай будзе і вугальная. Калі мы пабудуем атамную станцыю, мы можам частку магутнасцяў паставіць на рэзерв – на ўсялякі выпадак няшчасны, будзем гаварыць так.