Вядомыя замежныя фірмы будуць інфармаваць мытны камітэт Беларусі
Пра супрацоўніцтва з "Sony", "Philips", "Vitek", "Binatone" і іншымі вытворцамі складанай бытавой і камп’ютарнай тэхнікі дамовіўся Дзяржаўны мытны камітэт.
Гэта зроблена для "сістэматычнага інфармавання мытных органаў Беларусі пра кошты, умовы паставак і продажу тавараў, якія выпускаюцца гэтымі кампаніямі, а таксама пра іх афіцыйных партнёраў-імпарцёраў".
Паводле старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандра Шпілеўскага, замежныя фірмы дапамогуць забяспечыць “празрыстасць” працэсаў пастаўкі тэхнікі, а таксама пазбегнуць беспадстаўнага затрымання тавара падчас праходжання мытнага кантроля і паскорыць працэс яго дастаўкі.
Белорусские новости