Вялікабрытанія вінаваціць улады Беларусі ў залішнім гвалце
Міністр Вялікабрытаніі па справах Еўропы Дэвід Лідзінгтан асудзіў улады Беларусі за гвалт у дачыненні да апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце МЗС гэтай краіны. "Вялікабрытанія рашуча асуджае ўсе акты гвалту, якія суправаджалі выбары прэзідэнта ў Беларусі. Мы сур'ёзна занепакоеныя тым, што ўлады, па ўсёй бачнасці, выкарыстоўвалі празмерную сілу супраць дэманстрантаў на мітынгу ў Мінску 19 снежня.
Я шакаваны і жахаюся ад збіванняў, арыштаў і затрыманняў кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і іншых асобаў", — цытуе міністра "Газета.Ru".
Я шакаваны і жахаюся ад збіванняў, арыштаў і затрыманняў кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і іншых асобаў", — цытуе міністра "Газета.Ru".