Вярхоўны суд лічыць, што падстаў пераглядаць вынікі выбараў няма
Вярхоўны суд Беларусі адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе Рыгора Кастусёва. 3 студзеня экс-кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ звярнуўся з заявай у Вярхоўны суд, у якой пералічыў выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі і папрасіў перагледзець вынікі выбараў, зацверджаныя ЦВК, паведамляе сайт партыі БНФ. Сёння, 11 студзеня, Рыгор Кастусёў атрымаў пісьмовы адказ з Вярхоўнага суда. У лісце паведамляецца, што заяву разгледзела суддзя Жукоўская Г. К. і вырашыла не ўзбуджаць справу па прычыне таго, што "падстаў для яе ўзбуджэння няма".
"Я, вядома, ведаў, што такое рашэнне і будзе. Яшчэ да разгляду маёй заявы такое рашэнне агучыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Таму нічога новага з гэтага ліста я не даведаўся", - заявіў Рыгор Кастусёў.