Вятры і залевы спляжылі траціну палеткаў Магілёўшчыны
Каля 35% зерневых пасеваў пашкодзілі залевы, якія прайшлі па вобласці на мінулых выходных, паведамляе Магілёўскі аблвыканкам. Таму збор ураджаю пачынаецца раней, чым звычайна. 8 з 21 раёнаў вобласці ўжо прыступілі да збору зерневых і зернебабовых пасеваў. Зімовы рапс пачалі збіраць ужо ўсе раёны.
"Мы былі гатовыя да такога развіцця падзеяў, — кажа намеснік старшыні аблсельгасхарчу Васіль Сысоеў. — Практычна ўся тэхніка гатовая да збору, чакаем толькі добрага надвор’я”.
"Мы былі гатовыя да такога развіцця падзеяў, — кажа намеснік старшыні аблсельгасхарчу Васіль Сысоеў. — Практычна ўся тэхніка гатовая да збору, чакаем толькі добрага надвор’я”.