Выкладчыка БНТУ звольнілі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня
Дацэнта кафедры фізвыхавання, заслужанага трэнера Беларусі Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.
Як стала вядома charter97.org, адміністрацыя ВНУ вымусіла Андрэя Якаўлевіча напісаць заяву пра звальненне "па згодзе бакоў".
Андрэй Вількін быў арыштаваны 19 снежня і адседзеў 15 сутак у СІЗА Жодзіна. Там жа ён адсвяткаваў свой дзень нараджэння 31 снежня.