Выкладчыка БНТУ звольнілі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня
Дацэнта кафедры фізвыхавання, заслужанага трэнера Беларусі Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску. Як стала вядома charter97.org, адміністрацыя ВНУ вымусіла Андрэя Якаўлевіча напісаць заяву пра звальненне "па згодзе бакоў".
Андрэй Вількін быў арыштаваны 19 снежня і адседзеў 15 сутак у СІЗА Жодзіна. Там жа ён адсвяткаваў свой дзень нараджэння 31 снежня.
Разам з Андрэем 19 снежня была затрыманая яго жонка 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна і сын. Сяброўка затрыманай Людміла пасля затрымання распавяла, што сям’я ня мела агрэсіўных намераў і выйшла на мірную дэманстрацыю.
Па словах Людмілы, верагодна, што Святлана Вількіна пайшла на плошчу з-за прымусу студэнтаў да датэрміновага галасавання. Святлана з’яўляецца выкладчыцай у БНТУ.
Сама Святлана пазней абвяргла інфармацыю пра абставіны затрымання яе сям'і на плошчы Незалежнасці падчас разгону акцыі пратэсту.