Вынікі незалежнага маніторынгу сітуацыі ў Беларусі прадставілі ў АБСЕ
Прадстаўнікі няўрадавых арганізацый распавялі ў Варшаве пра праблемы з распаўсюдам незалежных СМІ і пра парушэнні правоў чалавека Прадстаўнікі шэрагу няўрадавых арганізацый Беларусі і незалежныя эксперты прадставілі вынікі маніторынгу сітуацыі ў Беларусі на штогадовай канферэнцыі па правах чалавека, арганізаванай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека ў Варшаве.
Маніторынг папярэдне падрыхтавалі больш за 50 міжнародных і беларускіх арганізацый.
"Гэты маніторынг быў ініцыяваны ў кастрычніку 2008 г., ён ужо трэці ў сваёй серыі. Задача маніторынга – акумуляцыя справаздачаў асобных беларускіх арганізацый, якія займаюцца рознымі праблемамі. Ён дазволіў прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці гучна заявіць пра сваю пазіцыю", — распавяла Еўрарадыё незалежны эксперт, галоўная рэдактарка мультымедыйнага часопісу "34" Ірына Віданава.
Вынікі маніторынгу былі прадстаўленыя ў выглядзе трох дакладаў: намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Аляксандрава пра свабоду СМІ, старшыні камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іны Кулей пра сферу правоў чалавека, і старшыні працоўнай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Сяргея Мацкевіча пра свабоду асацыяцый.
Напрыклад, узровень свабоды медыяў Беларуская асацыяцыя журналістаў вызначае па трох індыкатарах: доступ да інфармацыі, роўныя эканамічныя ўмовы дзейнасці СМІ розных формаў уласнасці і прывядзенне беларускага заканадаўства ў галіне свабоды выказванняў да міжнародных стандартаў.
Па словах намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Аляксандрава, з аднаго боку, улады не ўжываюць усе легальныя магчымасці, каб яшчэ больш абмежаваць дзейнасць незалежных СМІ. Але з іншага боку, кволыя змены на карысць незалежных медыяў не маюць сістэмнага і незваротнага характару.
Андрэй Аляксандраў: "Калі браць гэтыя тры крытэрыі, то як год таму, як паўгода таму, так і зараз усе гэтыя пытанні стаяць вельмі востра. У нас дагэтуль больш за дзясятак недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў не маюць магчымасці распаўсюджання праз дзяржаўныя сеткі, ужо 14 беларускіх журналістаў атрымалі вусныя ці пісьмовыя папярэджанні ад пракуратуры і КДБ па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі СМІ, і ў галіне заканадаўства ніякіх зрухаў да лепшага не зроблена".
Папярэднія два маніторынгі з гэтай серыі раней былі прадстаўленыя ў Савеце Еўропы ды розных органах Еўрапейскага Саюза. Вынікі апошняга маніторынга таксама атрымаюць шырокі розгалас.
Андрэй Аляксандраў: “І ўся міжнародная супольнасць, і зацікаўленыя людзі ўнутры краіны — як дзяржаўныя ўстановы, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, — тэксты дакументаў ведаюць альбо будуць ведаць, яны будуць максімальна публічныя”.

Фота: OSCE/Piotr Markowski