Выява князя Глеба Менскага з’явілася на манетах Нацбанку Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у зварот срэбраныя і медна-нікелевыя памятныя манеты “Глеб Менскі”. Яны працягваюць серыю ”Умацаванне і абарона дзяржавы”. Нагадаем, князь
Глеб Менскі быў сынам славутага полацкага князя Усяслава. Ён валадарыў
старажытным Менскам з 1101 па 1119 год, абараняў межы Бацькаўшчыны ад
заваёўнікаў.
Рэльефная выява князя Глеба Менскага змешчана на манетах, выпушчаных накладам у 5 тысяч кожная. Срэбраная манета мае намінал 20 рублёў, медна-нікелевая — 1 рубель.
БЕЛТА
Рэльефная выява князя Глеба Менскага змешчана на манетах, выпушчаных накладам у 5 тысяч кожная. Срэбраная манета мае намінал 20 рублёў, медна-нікелевая — 1 рубель.
БЕЛТА