Я.Раманчук: "Лукашэнка не падпіша Канстытуцыйнай дамовы"

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук сумняецца, што Лукашэнка пойдзе на падпісанне "саюзнай дамовы": “Я сумняюся, што Лукашэнка гэта падпіша, але калі нават ён і падпіша, то ён проста зробіць нейкія працэдуры, каб пасля зноў ашукаць, павадзіць Расію за нос і атрымаць яшчэ адзін год танных энерганосьбітаў.

Для Лукашэнкі гэта, па сутнасці, перш за ўсё будзе азначаць ператварэнне ў губернатара, а потым – палітычную смерць. Ён вельмі добра ведае тыя законы, якія існуюць у Крамлі, таму я не думаю, што ён на іх пойдзе. У яго таксама працуе інстынкт самазахавання”.