Ярмошына незадаволеная справаздачай АБСЕ па восеньскіх выбарах у Беларусі

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына выказала незадаволенасць выніковай справаздачай місіі назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбараў у Беларусі ўвосень 2008 года. Яна лічыць, што інстытут назірання выкарыстоўваецца для пакарання асобных дзяржаў. Ярмошына адзначыла, што місія Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ ўпершыню ў сваёй справаздачы пры ацэнцы выбараў улічвала нацыянальнае заканадаўства. Але гэта было толькі пры складанні папярэдняй справаздачы. У выніковай справаздачы зніклі спасылкі на адпаведнасць выбараў нацыянальнаму заканадаўству, рабіўся акцэнт на недахопах, а дадатныя моманты, калі згадваліся, то мімаходзь, сказала кіраўніца Цэнтрвыбаркаму.

Інтэрфакс