Ярмошына: З-за мяжы можам запрасіць экспертаў, а не назіральнікаў
25 сакавіка завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Канчатковыя вынікі рэгістрацыі будуць вядомыя 26 сакавіка да абеду. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Папярэдняй статыстыкі, па яе словах, Цэнтравыбаркам не вядзе, каб не нерваваць людзей. Назіральнікамі на выбарах змогуць быць замежныя дыпламаты. А вось прадстаўнікі іншых міжнародных структураў наўрад ці атрымаюць статус назіральнікаў. Хаця некаторыя з іх могуць быць запрошаныя як эксперты, адзначыла Ярмошына:
Ярмошына: Ужо нота Міністэрствам замежных справаў распаўсюджаная, і нам ужо анкеты ідуць. Гэта датычыць толькі дыпламатаў. Што датычыць іншых міжнародных структураў, то іх жа трэба запрашаць у краіну. Павінны запрашаць спецыяльныя ведамствы ў якасці назіральнікаў... Калі і будуць запрашацца асобныя міжнародныя арганізацыі (гэтае пытанне яшчэ канчаткова не вырашанае!), то ў якасці экспертаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, 24 сакавіка дэпутаты Еўрапарламенту выказалаі жаданне прыехаць на мясцовыя выбары ў Беларусь у якасці назіральнікаў. Парламентары хочуць пабачыць, як будуць прымяняцца змены ў выбарчае заканадаўства.